БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ Ў ВЫПРАБАВАННЯХ ЧАСУ
ТЭМА:
ЭКСПЕРТЫ
АЛЯКСАНДР КАРЛЮКЕВІЧ
галоўны рэдактар Выдавецкага дома
"Звязда"
вЯЧАСЛАЎ даніловіч
дырэктар Інстытута гісторыі
НАН Беларусі
Аляксандр лакотка
дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
акадэмік НАН Беларусі
ПРоТАІеРЭЙ Сергій гардун
першы прарэктар Інстытута тэалогіі
імя Св. Мяфодзія і Кірыла БДУ
Вадзім гігін
сакратар Беларускага саюза журналістаў
ТРЭБА АДЧУВАЦЬ АДКАЗНАСЦЬ ЗА СВАЮ ПАЗІЦЫЮ І ЎЧЫНКІ, КАЛІ ВЫ НАЛЕЖЫЦЕ ДА ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ ЭЛІТЫ ГРАМАДСТВА
ВЯЧАСЛАЎ ДАНІЛОВІЧ
ДЫРЭКТАР ІНСТЫТУТА ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ
Безумоўна, інтэлігенцыя - частка эліты грамадства, але неабходна ўсведамляць тое, што інтэлігенцыя, як і любы пласт грамадства, не аднародная, і розныя перакананні могуць прысутнічаць у тым ліку і ў асяроддзі інтэлігенцыі. Яна не заўсёды выступае як адзіны інстытут. І, як правіла, інтэлігенцыя прадстаўлена інтэлектуаламі, якія маюць сваю кропку гледжання на тыя ці іншыя пытанні. І гістарычные мінулае Беларусі таксама сведчыць, што ў розныя гістарычныя эпохі адукаваная эліта грамадства па-рознаму ставілася да тых альбо іншых падзей. І часта нават прытрымлівалася процілеглых думак.
Што адбываецца на фоне палітычнага крызісу, нават расколу грамадства, расколу ў розных слаях і, магчыма, расколу інтэлігенцыі? З'яўляецца агрэсіўнасць, узаемныя абвінавачанні, і нават кажуць пра эскалацыю гэтай канфрантацыі. Ці так гэта?

ВАДЗІМ ГІГІН
ТОЕ, ШТО ВЫСВЯТЛЯЮЦЬ АДНОСІНЫ, ХТО ДЗЕ СТАЯЎ І ЯК СЯБЕ ПАВОДЗІЎ У ТЫХ ЦІ ІНШЫХ АБСТАВІНАХ, ГЭТА ЯШЧЭ НЕ РАСКОЛ
АЛЯКСАНДР КАРЛЮКЕВІЧ
ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР ВЫДАВЕЦКАГА ДОМА "ЗВЯЗДА"
Дай бог, каб у асяроддзі нацыянальнай інтэлігенцыі расколу не адбылося, а ён не адбудзецца тады, калі мы будзем разумець, што інтэлігенцыя вырашае яшчэ і сацыяльную задачу, задачу, згодна з якой яна фарміруе не проста эліту, а цэментуе грамадства, выкладае задачы на заўтра, на наступныя стагоддзі, захоўвае ў самых розных умовах тэндэнцыі развіцця грамадства, якія безумоўна акажуць уплыў на наступныя гады ў жыцці нашай краіны. Інтэлігенцыя, каб не было расколу, павінна ўсведамляць, што трэба рабіць сваю справу і гэта справа павінна мець стваральны характар.
ІНТЭЛІГЕНТЫ НІКОЛІ НЕ ПАДДАДУЦЦА І НЕ ДАЗВОЛЯЦЬ СЯБЕ ЎЦЯГНУЦЬ У НЕЙКІЯ НЕКАНСТРУКТЫЎНЫЯ СПРЭЧКІ, КРЫЗІСНЫЯ СУТЫКНЕННІ СКАРАЦЕЧНЫХ ІНТАРЭСАЎ
АЛЯКСАНДР ЛАКОТКА
ДЫРЭКТАР ЦЭНТРА ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАН БЕЛАРУСІ АКАДЭМІК НАН БЕЛАРУСІ
Хто будзе зараз спрачацца наконт таго, да якой ступені, скажам, Ліхачоў быў інтелігентам ці Янка Купала, ці Ядвігін Ша, ці Змітрок Бядуля, пра якіх, можа, не створаны фундаментальныя энцыклапедыі, але сам народ, сам лёс беларускі пазначыў іх прозвішчы на назвах вуліц і навучальных устаноў. І гэта фундаментальная аснова, на якой грунтуецца і стабільнасць, і культура, і, самае галоўнае, адчуванне народам свайго высокага гістарычнага прызначэння.
Вось зараз мы тут гутарым пра тое, што вакол Беларусі круцяцца розныя тэорыі, прапановы, нейкія канцэпцыі, жаданні спакусіць, пайсці нейкім іншым шляхам і гэтак далей. Але ж мы бачым гістарычна – гэта скарацечны працэс, а на працягу ўсёй нашай гісторыі захоўвалася стабільнасць і дзякуючы гэтай стабільнасці захаваліся многія карысныя для сусветнай цывілізацыі дасягненні, звязаныя і з памяркоўнасцю, і з уменнем весьці спосаб жыцця розных канфесій, розных сацыяльных груп. Таму я не думаю, што нейкі такі часовы азарт можа пранікнуць па-сапраўднаму глыбока ў сутнасць нашай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Што датычыцца расколу сярод царкоўнай інтэлігенцыі, чыста аб'ектыўна, калі ў царкву не ўмешваецца дзяржава, то царква заўсёды хоча быць адзінай і застаецца адзінай. Тое, што здарылася на Украіне, адбылося ў выніку ўмяшання дзяржавы на вышэйшым узроўні ў царкоўныя справы, там зрабілі раскол. У нас, дзякуй Богу, за ўсе гэтыя дзесяцігоддзі ніхто не імкнуўся парушыць царкоўны лад.

ПРОТАІЕРЭЙ СЕРГІЙ ГАРДУН
Цяпер шмат кажуць пра дыялог. Спробы знайсці ўзаемную камунікацыю. Вось у 1917, 1918 годзе з аднаго боку была савецкая групоўка нацыянальных дзеячаў, вельмі выдатныя людзі – Зміцер Жылуновіч, Аляксандр Чарвякоў і шмат іншых. З другога боку былі тыя, хто пайшоў за БНР, таксама былі выдатныя людзі. Была вельмі жорсткая канфрантацыя. У часопісах і газетах абвінавачвалі адзін аднаго, называлі здраднікамі. А потым, такая асаблівая якасць беларусаў, калі пачалася беларусізацыя (праз 4-5 гадоў) аб'ядналіся. І дзякуючы гэтаму аб'яднанню, дзе былі і Цвікевіч, і Тарашкевіч, Жылуновіч, узнікли БДУ і НАН. Гэта прыклад нашых продкаў. Гэта росквіт беларускай культуры ў 20-я гады. А цяпер які шлях дыялогу?

ВАДЗІМ ГІГІН
АЛЯКСАНДР КАРЛЮКЕВІЧ
ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР ВЫДАВЕЦКАГА ДОМА "ЗВЯЗДА"
Я не спяшаўся б шукаць прыклады. Любыя прыклады ў такім фармаце кульгаюць. Калі мы гаворым пра пачатак 20-га стагоддзя, то гэта было сутыкненне розных сацыяльна-эканамічных укладаў, якія накладвалі адбітак на пазіцыю кожнага паасобку, у першую чаргу на палітычную пазіцыю. Сёння гаварыць пра тое, што ідзе барацьба сацыяльна-эканамічных укладаў наўрад ці лагічна. Тут іншая спрэчка, якая адлюстравалася ў выніку барацьбы за ўладу на канкрэтным прамежку часу. Мне здаецца, што грамадства, нягледзечы на няпростую сітуацыю, не раздзелена, і інтэлігенцыя не раздзелена.
ДЫЯЛОГ У ЛЮБЫМ ГРАМАДСТВЕ ГРУНТУЕЦЦА НА ЗАКОНАХ. МЫ НЕ ПАВІННЫ ВЫХОДЗІЦЬ ЗА РАМКІ ЗАКОНУ. ІНАКШ АТРЫМЛІВАЕЦЦА ХАОС
ВЯЧАСЛАЎ ДАНІЛОВІЧ
ДЫРЭКТАР ІНСТЫТУТА ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ
З пункту гледжання гісторыі ліміт рэвалюцый і ваенных разбурэнняў у Беларусі даўно вычарпаны. Наша гісторыя паказвае, для беларусаў, хто разумее сваю гісторыю і ведае яе вопыт, важна захаваць мір і спакой у грамадстве. Не паддацца нейкім знешнім уплывам тых, хто хоча прасунуць свае вонкавыя інтарэсы, раскалоць нейкім чынам наша грамадства. І ў гэтым сэнсе роля інтэлігенцыі ўзрастае як арыенціра.
Цяпер у нас змены ў Канстытуцыю. Давайце абмяркуем тыя варыянты, якія будуць распрацаваны. Мне здаецца, кожны будзе мець магчымасць выказацца, сваю думку давесці. Гэта нармальная практыка, а дыялог на плошчы проста немагчымы. Гэта эмацыянальны ўсплёск. І ён прысутнічае сёння ў грамадстве, але на эмоцыях немагчыма пабудаваць штосьці станоўчае.
ПРОТАІЕРЭЙ СЕРГІЙ ГАРДУН
ПЕРШЫ ПРАРЭКТАР ІНСТЫТУТА ТЭАЛОГІІ ІМЯ СВ. МЯФОДЗІЯ І КІРЫЛА БДУ
Дыялог магчымы толькі тады, калі тыя бакі, якія спрачаюцца, гатовы да яго. І бяда цяперашняй сітуацыі, што многія зараз спадзяюцца на тое, што такімі пратэстамі, тым больш заклікамі "падаткі не плаціць" ці яшчэ што, могуць нечага дабіцца. У гэты перыяд асноўная місія інтэлігенцыі, ва ўсякім разе ў навучальных установах (выкладчыкаў у школах), у калектывах, у першую чаргу тлумачыць неабходнасць дыялогу.
З'явілася агрэсіўная мова ўзаемных абвінавачанняў, канфрантацыі ў сацыяльных сетках, у інтэрнэце. Часам людзі вядомыя, паважаныя абменьваюцца варожымі выказваннямі. Вы бачыце, што адбываецца з дзеячамі культуры? Я дарэчы не магу сказаць, што гэта не было ўласціва для іх, гэта людзі эмацыянальныя. Людзі, у якіх душа адкрытая, таму яны і выдатныя, творцы. Як зняць гэту мову нянавісці?

ВАДЗІМ ГІГІН
У творчай інтэлігенцыі ёсць сапраўды права далёка бачыць, адчуваць сябе свабодна, вольна. Але і ў творчай інтэлігенцыі, і ў публіцыста, які выносіць на абмеркаванне грамадскасці пэўную думку, павінна яшчэ быць і разуменне адказнасці за наступствы той свабоды.
аляксандр карлюкевіч
Сапраўдны інтэлігент павінен умець узнімацца над сваімі эмоцыямі, аналізаваць сітуацыю і ўключаць розум, уменне прааналізаваць крокі, наступствы таго, што адбываецца ў грамадстве. І калі кожны з тых, хто лічыць сябе інтэлігентам, паспрабуе гэта зрабіць, то гэта будзе вельмі істотны крок для ўсяго грамадства.
вячаслаў даніловіч
Калі ідзе сацыяльны выбар, нейкае сацыяльнае грамадскае рашэнне павінна выспець. Як гэта адбываецца ў краінах Захаду, у Злучаных Штатах Амерыкі. І мы глядзім на тое, што там адбываецца, як на звычайную справу, мы да гэтага прывыклі. У Злучаных Штатах некалькі партый. Там складаны састаў народа. У нас такой практыкі не было гістарычнай. Тут сапраўды праблема ў паступовым культурным развіцці і яна хутчэй за ўсе сябе вырашыць сама. Наш культурны кошт беларускі з'яўляецца залогам выйсця з любога крызісу і канфлікту.

АЛЯКСАНДР ЛАКОТКА
КОЖНЫ ЧАЛАВЕК, ЯКІ ЖЫВЕ Ў БЕЛАРУСІ, ПАВІНЕН БЫЦЬ ПАТРЫЁТАМ СВАЁЙ КРАІНЫ
ВЯЧАСЛАЎ ДАНІЛОВІЧ
ДЫРЭКТАР ІНСТЫТУТА ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ
Мы з вамі розныя, усе маем свае асаблівасці, адметнасць і свае погляды. Але кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен быць патрыётам сваёй краіны. Клапаціцца аб тым, што можна зрабіць для свайго народа. Вось гэта кансалідуючая аснова, а далей павінен быць і плюралізм, і розныя меркаванні.
І калі такі грунт патрыятычны будзе ў пераважнай большасці грамадства, тады гэта кансалідацыя будзе прысутнічаць. Калі ты патрыёт, дык ты падумай пра краіну, а не пра тое, што вось я хачу, каб усё памянялася, якім чынам, не важна, абы змянілася.
ВАДЗІМ ГІГІН
У нядзелю епіскам Веніямін маліўся за мір і спакой у Беларусі. Прыйшлі людзі розных поглядаў, нават некаторыя сябе вызначалі гэтымі сцягамі, і прыйшлі зусім не іх прыхільнікі. Яны сабраліся ў адзінай царкве і маліліся за спакой у Беларусі. Там была асаблівая атмасфера. Зможам мы захаваць гэту атмасферу, распаўсюдзіць і за муры нашага Кафедральнага сабора?
ПРОТАІЕРЭЙ СЕРГІЙ ГАРДУН
Царква стагоддзямі моліцца за мір. Цяпер гэта малітва ўзмоцнена. І ў Кафедральным саборы штодня служыцца малебен за мір у Беларусі. І такія малітвы практычна цяпер гучаць ва ўсіх храмах БПЦ. Тое, што ў храм прыходзяць людзі з рознымі палітычнымі поглядамі, гэта нармальна. Калісьці патрыярх Ціхан сказаў: "Не павінна быць адна царква для чырвоных, а другая для белых". Царква для хрысціян. Яны могуць разам маліцца, і, безумоўна, царкоўная малітва паспрыяе і дыялогу, і ўзаемаразуменню паміж імі.
ВАДЗІМ ГІГІН
Хацелася б, каб гэта крызісная сітуацыя сапраўды рабіла нас лепей, была нейкай падставай для роздуму, самаўдасканалення, а не для канфліктаў.