ТЭМА:
ГІСТАРЫЧНЫЯ ФОРМЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СІМВОЛІКІ:
ПАДМЕНА ПАНЯЦЦЯЎ
ЭКСПЕРТЫ
  • iгар Марзалюк
    старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы доктар гістарычных навук, прафесар
    Наш сцяг чырвона-зялёны – вытворны ад савецкага чырвонага. І наша рэспубліка падкрэслівае пераемнасць сваёй дзяржаўнасці ад БССР. Калі мы выкарыстоўваем той ці іншы сімвал, мы павінны ведаць, што за ім стаіць, а ведаючы, зразумеем, чаму ў 1995 годзе большасць грамадзян Беларусі на рэферэндуме прагаласавала за змену сімвалаў.
  • вЯЧАСЛАЎ даніловіч
    рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце
    Фактычна нічога пазітыўнага за бела-чырвона-белым сцягам, які быў прыдуманы ў 1917 годзе дзеячамі беларускага нацыянальнага руху, не стаіць. Але знойдзем велізарны негатыў, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. І наадварот, у дзяржаўнай сімволіцы няма адмоўных рэчаў. Яна была афіцыйна зацверджана ў 1951 годзе і пад ёй БССР развівалася паспяхова.
  • Вадзім гігін
    дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, сакратар Беларускага саюза журналістаў
    Калі мы выкарыстоўваем тую ці іншую сімволіку, мы павінны ведаць канатацыю, якая з ёй звязана. Не выдумляць, а абапірацца на аргументацыю і факты. Многія сцягі розных краін атрымаліся амаль выпадкова. Потым за імі цэлая легенда выбудоўваецца, фарміруецца гістарычнае ці псеўдагістарычнае абгрунтаванне. Гэта ёсць паўсюдна. Мы да гэтага павінны ставіцца з разуменнем.
Гістарычны факт - гэта фрагмент рэальнасці, яго інтэрпрэтацыі могуць істотна адрознівацца ў залежнасці ад сацыяльна-палітычных густаў, ад таго, якія канатацыі мы ўкладваем. Разам з тым, мы павінны памятаць адну рэч: той ці іншы сімвал, вельмі часта першапачаткова бяскрыўдны, альбо нават пазітыўны, з цягам часу можа набываць абсалютна негатыўную канатацыю.
Калі мы кажам пра сімвалы, пра дзяржаўную сімволіку, то гэта заўсёды стаўленне да дзяржаўнага сцяга і герба, да дзяржавы.
ІГАР МАРЗАЛЮК
БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ НЕ З'ЯЎЛЯЕЦЦА СПРАДВЕЧНЫМ БЕЛАРУСКІМ СІМВАЛАМ
Калі мы кажам пра сцягі, якія выкарыстоўвалі ва ўсіх княствах старажытнай Русі, Полацкае было не выключэннем, то яны ўсе былі чырвонага колеру. Мы ведаем пазней, у час Андрэя Альгердавіча, што Полацк выкарыстоўваў у якасці герба Льва з лілеяй, дарэчы агульны сімвал Русі. Таму хутчэй за ўсё на полацкім сцягу маглі быць вось гэты Леў, а з другога боку – Багародзіца.
ДА 1917 ГОДА НЕМАГЧЫМА ГАВАРЫЦЬ ПРА БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ, ТАМУ ШТО ЯГО Ў ПРЫРОДЗЕ НЕ ІСНАВАЛА
ГІСТАРЫЧНЫЯ ФАКТЫ
НАЦЫЯНАЛЬНЫХ СЦЯГОЎ НЕ ІСНАВАЛА, ТАМУ ШТО НЕ ІСНАВАЛА НАЦЫЙ. ІСНАВАЛІ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ДЫНАСТЫЧНЫЯ СЦЯГІ
Што датычыцца сцяга Вялікага Княства Літоўскага, то на старажытных ілюстрацыях Вітаўт едзе пад чырвоным сцягам. Напрыклад, сцяг на ілюстрацыі няўдалай выправы Вітаўта супраць татараў. Іншы варыянт сцяга, калі з аднаго боку пагоня, з другога – Багародзіца ў ззянні.
Усе любяць спасылацца на знакамітую карціну "Бітва пад Оршай". Але на ёй таксама можна ўбачыць, што сцягі ВКЛ чырвонага колеру, а на пярэднім фоне бачна яшчэ блакітна-сіні сцяг, гэта сцяг гетмана ВКЛ, які таксама меў з аднаго боку пагоню, а з другога - Святога Станіслава. Прапарцы, якія трымаюць воіны, асабліва цяжка ўзброеныя кавалерысты, – гэта нішто іншае, як сімвал Святога Георгія, альбо Святога Юрыя. Гэта агульнахрысціянскі сімвал, які выкарыстоўваўся па ўсёй заходняй Еўропе. Польскія наёмныя атрады, цяжкаўзброеная кавалерыя ідуць таксама пад чырвоным сцягам з белым арлом.
БІТВА ПАД ОРШАЙ НА КРАПІВЕНСКІМ ПОЛІ — ЗМАГАННЕ Ў ХОДЗЕ ВАЙНЫ 1512-1522 ГАДОЎ
З аднаго боку пагоня, з другога – Дзева Марыя, яшчэ варыяцыя - чатыры касіцы. Гэта сцяг Вялікага Княства Літоўскага і ніякага іншага сцяга не існавала. Сцягам Рэчы Паспалітай быў чырвона-бела-чырвоны сцяг.
Заявы пра тое, што паўстанцы Кастуся Каліноўскага выкарыстоўвалі бела-чырвона-белы сцяг антыгістарычная. Захаваўся сцяг, які выкарыстоўвалі паўстанцы ў 1863 годзе з дзвюма касіцамі, аднак гэта бела-чырвонае палотнішча. На чырвонай паласе размяшчаўся сіні шчыт з белым польскім арлом, а на белай - сіні шчыт з беларуска-літоўскай "Пагоняй".
ВАДЗІМ ГІГІН
ДЭКАН ФАКУЛЬТЭТА ФІЛАСОФІІ І САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК БДУ, САКРАТАР БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ЖУРНАЛІСТАЎ
Ёсць падрабязнае апісанне харугваў, з якімі войскі ВКЛ выходзілі на поле Грунвальдскай бітвы. Часам кажуць, што БЧБ-сцяг узнік тады. Але ніводны даследчык не аспрэчыць той факт, што такія колеры ўзніклі толькі ў 1917 годзе. І тое там былі розныя варыяцыі. Вось урывак хронікі апісання харугваў і сцягоў Яна Длугаша: "Знамена же, определенные таким хоругвием, были почти все одинаковые, ибо почти каждое имело на знамени воина в доспехах, сидящего на белом, черном, гнедом, пегом коне и потрясающего мечом в простертой руке на красном поле. Только десять из них имели другое знамя и отличались от остальных тридцати. На них на красном поле были нарисованы знаки, которыми Витовт обычно клеймил своих коней, которых имел множество. Как знаки их нельзя описать как предмет, их можно изобразить как колюны?". Такім чынам, коннік быў, але сцягі ўсюды толькі чырвоныя.
Упершыню бела-чырвона-белы сцяг з'явіўся ў 1917 годзе
Самы ранні праект быў зроблены архітэктарам, які паходзіць са Мсціслаўшчыны, Лявонам Вітан-Дубейкаўскім. Увогуле славяне лічылі тры базавыя колеры сваімі нацыянальнымі, з іх камбінавалі сцягі - чырвоны, белы і сіні. Дарэчы адно з афіцыйных тлумачэнняў расійскага трыкалора, што кожная паласа сімвалізавала адзін з усходнеславянскіх народаў у канцэпцыі трыадзінства: белы колер – беларускі, сіні – велікарускі, а чырвоны – украінскі. Лявон Вітан-Дубейкаўскі прапанаваў у 1916 годзе першы варыянт сцяга - чырвоны квадрат з сінімі палосамі на белым фоне. Потым пра яго забылі. Актуальнай гэта праблематыка стала ў 1917-м годзе, і вось тут ужо спаборнічалі паміж сабой два чалавекі - Лявон Вітан-Дубейкаўскі і Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Варыянт сцяга, які быў зроблены ў лістападзе 1917 года: бела-блакітна-белы і чырвоная вертыкальная ўстаўка. Гэта сведчыць аб тым, што не існавала ўстойлівага архітэпічнага ўзору, не існавала так званых нацыянальных колераў, з якімі б устойліва сябе ідэнтыфікавала беларускае адраджэнне. Але перамог бела-чырвона-белы варыянт Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
СЦЯГАМ САМАЙ СТАРОЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПАРТЫІ (БЕЛАРУСКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ГРАМАДЫ) БЫЎ ЧЫРВОНЫ СЦЯГ, ТАМУ ШТО ЯНЫ БЫЛІ МАРКСІСТАМІ-САЦЫЯЛІСТАМІ
Першапачаткова была спроба ўжываць сцяг чыста белага колеру, але ад гэтай ідэі адмовіліся. Белы сцяг асацыяваўся з манархіяй, з белым рухам. Дэлегаты Усебеларускага з'езда 1917 года лічылі сябе сацыялістамі, таму на сцягу з'явілася пасярэдзіне чырвоная паласа, сімвалізавала вернасць і адданасць ідэям рэвалюцыі 1917 года.
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА - ЧОРНЫ ПЕРЫЯД У ГІСТОРЫІ БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛАГА СЦЯГА

РАЗВЕНЧВАННЕ МІФАЎ

МІФ:
Гэтаму супярэчыць увесь корпус тэкстаў, як пісьмовых, так кіна- і фотахронікі і плакатаў. Сімволіка выкарыстоўвалася абсалютна легальна. Гэта можна ўбачыць у дакументах беларускай народнай самапомачы. У акупаванай Беларусі не было магчымасці бескантрольна займацца друкаваннем за нямецкі кошт. З 1942-га года Кубэ выдаў паперу, дзе прамым тэкстам было напісана, што гэта сімволіка знаходзіцца пад апекай рэйху і падчас урачыстасцей можа вывешвацца поруч з сімволікай трэцяга рэйху, што і рабілася.
НІБЫТА БЕЛА-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ УЖЫВАЎСЯ ЯВАЧНЫМ ПАРАДКАМ, НЕМЦЫ ЯГО ЛЕДЗЬ НЕ ЗАБАРАНЯЛІ
У 1943 годзе быў створаны Саюз беларускай моладзі, ініцыятарам стварэння якога з'яўляўся Фабіян Акінчыц - лідар беларускіх нацыянал- сацыялістаў. Партыя ўзнікла у Заходняй Беларусі і была забаронена польскімі ўладамі і з'яўлялася прагерманскай, нацысцкай.
Крыніцазнаўчая база дазваляе казаць, што пачынаючы з 1917-га года ўжываліся два беларускія вітанні – "Няхай жыве вольная Беларусь" і саветызаваны варыянт – "Няхай жыве савецкая Беларусь". "Жыве Беларусь" – як вітанне, як баявы вокліч сустракаецца ў 6-м артыкуле статута СБМ, воклічам з'яўляецца адказ - "Жыве". Больш таго існуе страявы рэгулямен СБМ, які захоўваецца ў нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, дзе дэталёва прапісана, як трэба вітацца і якую руку трэба падымаць.
НА СЦЯГАХ СБМ З'ЯЎЛЯЕЦЦА ЛОЗУНГ "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ"
Менавіта Фабіян Акінчыц з'яўляецца творцам баявога вокліча "Жыве Беларусь! Жыве!". У Вікіпедыі можна пабачыць цытаты з верша Янкі Купалы і Пімена Панчанкі, але там проста словаспалучэнне, якое не прыводзіцца ў якасці ўстойлівага вітання.
Беларускай Цэнтральнай радай было створана ваенізаванае фарміраванне Беларуская краёвая абарона, што падпарадкоўвалася камандаванню паліцыі ваффен-СС, у лютым 1944-га года яны прынеслі прысягу, а ўжо з мая па чэрвень бралі ўдзел у адной з самых жудасных карных аперацый "Кармаран". Ёсць зборнік, дзе сабраны дакументы: тут і паказанні палонных з Беларускай краёвай абароны, якіх узялі ў палон партызаны, і паказанні сведкаў пра тое, што яны ўдзельнічалі ў карных аперацыях, змагаліся не толькі з партызанамі, але палілі вёскі і знішчалі мірнае насельніцтва. Яны таксама мелі гэтыя нацыянальныя знакі, яны таксама выкарыстоўвалі і бела-чырвона-белы сцяг, і пагоню. Гэта факты, ад якіх немагчыма адмовіцца.


ІГАР МАРЗАЛЮК
СТАРШЫНЯ ПАСТАЯННАЙ КАМІСІІ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ ПА АДУКАЦЫІ, КУЛЬТУРЫ І НАВУЦЫ ДОКТАР ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУК, ПРАФЕСАР, ПЕРШЫ ПРАРЭКТАР ІНСТЫТУТА ТЭАЛОГІІ ІМЯ СВ. МЯФОДЗІЯ І КІРЫЛА БДУ
Заўсёды адзначалі ўстойлівасць беларусаў. Сярод нас была мінімальная колькасць дэзерціраў і максімальная колькасць кавалераў ордэнаў славы і герояў СССР. Калі казаць пра акупацыю, то нам ёсць чым ганарыцца. І гэта не ўдзел у калабарацыянісцкіх фарміраваннях і знішчэнне сваіх суседзяў і супляменнікаў. Гэта партызанскі рух.
ВЫБІРАЮЧЫ ТОЙ ЦІ ІНШЫ СІМВАЛ, ПАДЫМАЮЧЫ ТОЙ ЦІ ІНШЫ СЦЯГ, ДЭКЛАРУЮЧЫ ЯМУ ВЕРНАСЦЬ, МЫ ПАВІННЫ ВЕДАЦЬ, ШТО ЗА ГЭТЫМ СІМВАЛАМ СТАІЦЬ
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца пераемніцай традыцый спачатку чырвонага, потым чырвона-зялёнага сцяга. Галоўнае, на гэтым сцягу няма беларускай крыві.
ФАКТЫЧНА НІЧОГА ПАЗІТЫЎНАГА ЗА БЧБ-СЦЯГАМ НЕ СТАІЦЬ
ВЯЧАСЛАЎ ДАНІЛОВІЧ
РЭКТАР АКАДЭМІІ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ
Мы павінны гаварыць праўду пра сімволіку, якая выкарыстоўваецца кімсьці ў нашай краіне. Быў час, калі яна была афіцыйнай. Але што дасягнуў беларускі народ пад БЧБ- сцягам? Фактычна нічога пазітыўнага за сцягам, які быў прыдуманы ў 1917 годзе дзеячамі беларускага нацыянальнага руху, не стаіць. Але знойдзем велізарны негатыў, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. І наадварот, у дзяржаўнай сімволіцы няма адмоўных рэчаў. Яна была афіцыйна зацверджана ў 1951 годзе і пад ёй БССР развівалася паспяхова. Быў закладзены сацыяльна-эканамічны і духоўна-культурны патэнцыял, грамадска-палітычны падмурак, на якім і вырасла незалежная Беларусь.
Любяць сцвярджаць, што менавіта пад акупацыяй адбыўся росквіт беларушчыны. Гэта ніякай фактычнасці не мае. Любяць гаварыць, што палітыка беларусізацыі, якая разгортвалася ў БНР у канцы 30-х, згарнулася. Пра яе не гаварылі на афіцыйным узроўні, але па факту сістэмы адукацыі, якая існавала ў БССР, яна заставалася у пераважна беларускай, да часоў Хрушчова. Пасля пачалося пашырэнне сферы ўжывання рускай мовы, і сістэма адукацыі пачала паступова пераходзіць на яе. У гэты перыяд і быў росквіт беларускай адукацыі, а гэта літаратура і мастацтва. Пісьменнікі, якія ўваходзяць у класічную літаратуру – з савецкай пары. Трэба пра гэта гаварыць.
Не магу не падкрэсліць сэнс, які закладзены ў сучасны сцяг. Ён выходзіць з БССР. У 1951 годзе аб гэтым і не задумваліся, але цяпер, калі паглядзець на нашу сімволіку, бачым велізарныя сэнсавыя пласты, якія туды закладзены. Апаненты сучаснай беларускай дзяржаўнай сімволікі любяць гаварыць, што ў беларусаў няма больш старажытнага сімвала, чым БЧБ-сцяг. Гэта не так. Арнамент, які на нашым сцягу прысутнічае, - гэта тысячагоддзі нашай гісторыі. Акрамя таго, што гэта старажытны сімвал, ён яшчэ з глыбокім пазітыўным сэнсам: засеянае поле, пажаданне дабрабыту, росквіту тым людзям, якія жывуць пад гэтым сцягам. Арнаментальны складнік - вельмі рэдкая рэч на сцягах. Мы можам ганарыцца: наш сцяг вельмі ўнікальны ў гэтым плане.
ВАДЗІМ ГІГІН
ДЭКАН ФАКУЛЬТЭТА ФІЛАСОФІІ І САЦЫЯЛЬНЫХ НАВУК БДУ, САКРАТАР БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ЖУРНАЛІСТАЎ
Часам кажуць, што немцы і калабарацыяністы і ў іншых краінах выкарыстоўвалі нацыянальныя сцягі. Але там розная гісторыя. Напрыклад, фашысцкі рэжым выкарыстоўваў французскі трыкалор. У Дэ Голя быў латарынгскі крыж. Трэба разумець, якія былі адносіны насельніцтва да бела-чырвона-белага сцяга. Да вайны насельніцтва гэты сцяг рэальна не бачыла. Ён уздымаўся на асобных будынках у Мінску, Гродне, Слуцку і мабыць гэта ўсё. Ён шырока не выкарыстоўваўся ў перыяд 1918-1920 гг. Ён нідзе не выкарыстоўваўся ў БССР і Усходняй Беларусі з 1920 па 1941-ы год.
У 1920-я гг. у Заходняй Беларусі ён быў адным з сімвалаў барацьбы за свае правы, але разам с чырвоным сцягам. Часта прыводзяць верш М.Танка, дзе ён узгадвае бела-чырвона-белы сцяг (здаецца ў 1930-м годзе). Але пасля гэтага чырвоны сцяг у беларускім вызваленчым руху фактычна адхіляе бела-чырвона-белы. Ужо да 1939-га года па меры таго як гэты вызваленчы рух трапляе пад уплыў Камуністычнай партыі і камсамола Заходняй Беларусі, чырвоны сцяг становіцца сцягам гэтага руху. І гэта пацверджана дакументам. Многія людзі бела-чырвона-белы сцяг упершыню ўбачылі ў 1941-м годзе, калі калабарацыяністы пачалі яго выкарыстоўваць. Таму ён асацыяваўся менавіта з гэтым перыядам. У той жа Літве, Латвіі, Эстоніі гэта былі афіцыйныя сцягі, якія паўсюль віселі з 1918 па 1940 год.
БАРЫКАД АДЗІН СУПРАЦЬ АДНАГО, ВЫКАРЫСТОЎВАЮЧЫ СІМВАЛЫ, МЫ НЕ ПАВІННЫ БУДАВАЦЬ
Калі мы выкарыстоўваем тую ці іншую сімволіку, мы павінны ведаць канатацыю, якая з ёй звязана. Не выдумляць, а абапірацца на аргументацыю і факты. Многія сцягі розных краін атрымаліся амаль выпадкова. Потым за імі цэлая легенда выбудоўваецца, фарміруецца гістарычнае ці псеўдагістарычнае абгрунтаванне. Гэта ёсць паўсюдна. Мы да гэтага павінны ставіцца з разуменнем. Але вось барыкад у гісторыі адзін супраць аднаго, выкарыстоўваючы сімвалы, мы будаваць не павінны. Дарэчы, беларусам гэта ніколі не было ўласціва.
ІГАР МАРЗАЛЮК
Выбар сцяга і герба - гэта заўсёды выбар у тым ліку палітычнай і сацыяльна-эканамічнай матрыцы будучыні. Пра гэта проста трэба памятаць, што кожны сімвал - гэта заўсёды той стратэгічны праект, які нацыя імкнецца рэалізаваць. Усе беды ў пытаннях выкарыстання той ці іншай сімволікі заўсёды ад невуцтва, недамоўленасці і павярхоўных меркаванняў. Гістарычная памяць не можа быць выбарачнай і сегментаванай.